Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Панаму для знаёмства з рэгіёнам прыбылі арганізатары СДМ
08.12.2016 10:48

У Панаме з 5 снежня знаходзяцца ватыканскія арганізатары Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у гэтай цэнтральна-амерыканскай краіне ў 2019 г.

Кардынала Кевіна Фарэла, прэфекта Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, суправаджаюць кс. Жоао Шагас, які адказвае за пытанні моладзі, і Марчэла Бэдэскі, кіраўнік Фонду св. Яна Паўла II.

Мэтай візіту з’яўляецца знаёмства з Панамай, яе сацыяльнай рэальнасцю і Касцёлам. У праграме візіту запланаваны як сустрэчы з мясцовым аргкамітэтам у Панамскай архідыяцэзіі, так і знаёмства з магчымымі месцамі правядзення цэнтральных падзей СДМ.

6 снежня кардынал Фарэл сустрэнецца з маладымі людзьмі ў адной са сталічных парафій, а 8 снежня правядзе сустрэчу ў Ла Чорэра, сталіцы правінцыі Заходняя Панама.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.