Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа прыняў адстаўку кардынала Дзівіша. У Кракаве — новы Мітрапаліт
09.12.2016 10:19

Папа Францішак прызначыў 8 снежня новага Мітрапаліта Кракаўскай архідыяцэзіі. Ім стаў арцыбіскуп Марэк Ендрашэўскі, які да гэтага часу ўзначальваў архідыяцэзію Лодзі.

67-гадовы прэлат змяніў на Кракаўскай кафедры 77-гадовага кардынала Станіслава Дзівіша, які на працягу многіх гадоў быў асабістым сакратаром Папы Яна Паўла ІІ.

Кардынал Станіслаў Дзівіш нарадзіўся ў Польшчы ў 1939 годзе. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1963 годзе з рук дапаможнага біскупа Кракаўскай архідыяцэзіі Караля Вайтылы — будучага Папы Яна Паўла ІІ, на сёння ўжо далучанага да ліку святых. З 1966 года з’яўляўся яго асабістым сакратаром і заставаўся ім да самай смерці Вялікага Папы.

Біскупскае пасвячэнне атрымаў у 1998 годзе, у 2003 годзе атрымаў годнасць арцыбіскупа. Пасля смерці Яна Паўла ІІ у 2005 годзе прызначаны на Кракаўскую кафедру, у 2006 годзе атрымаў кардынальскую годнасць.

Два гады таму кардыналу Дзівішу споўнілася 75 гадоў і, у адпаведнасці з кананічным правам, іерарх скіраваў да Вярхоўнага Пантыфіка прашэнне аб звальненні з пасады Мітрапаліта Кракава.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.