10 духоўных парадаў ад заснавальніка Таварыства св. Паўла |
10.12.2016 10:56 |
Італьянскі святар Якуб Альберыёнэ SSP быў заснавальнікам Таварыства св. Паўла, манахам. З 2003 года — благаслаўлёны Каталіцкага Касцёла.
Быў таксама заснавальнікам Кангрэгацыі Сясцёр Дочак Святога Паўла, Супольнасці супрацоўнікаў Паўлінскіх, Супольнасці Сясцёр Езуса Добрага Пастыра і інш. У 1939 годзе заснаваў «San Paolo Film» — арганізацыю, якая займаецца вытворчасцю і дыстрыб’юцыяй фільмаў на рэлігійную тэматыку. h Духоўныя парады Якуба Альберыёнэ: - Найвялікшыя баі ідуць у нашым унутраным маўклівым свеце, скрытым ад іншых. Баі пераможныя або з паражэннем
- Цярплівасць з’яўляецца плёнам шматлікіх цнотаў
- Наша жыццё, нават калі яно доўгае, складаецца з хвілін і напаўненне святасцю кожнай хвіліны з’яўляецца сакрэтам святасці
- Калі вы самотныя, адкрыйце Святое Пісанне. Там вы знойдзеце фрагмент, які вас суцешыць
- Калі б у хрысціян не было св. Камуніі, яны шкадавалі б, што спазналі рэлігію, але не могуць яе практыкаваць
- Толькі адной кроплі крыві Хрыста хапіла б, каб выправіць грахі ўсіх людзей, але яна не можа выразіць усёй любові, якая знаходзіцца ў дары св. Камуніі
- Божае слова з’яўляецца найважнейшым аўтарытэтам
- У думках мы робім або штосьці добрае, або ўчынкі, за якія сорамна
- Пот на ілбе Езуса падчас працы ў сталярскай майстэрні не быў менш збаўчы, чым кропель поту падчас малітвы Хрыста ў Гетсіманскім садзе
- Марыя з’яўляецца найлепшай маці, бо заўсёды дае нам Езуса
Паводле deon.pl (IL)
|