Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Егіпце падчас службы ў копцкім храме ўзаравалася бомба
12.12.2016 10:01

25 чалавек загінула ў выніку выбуху ў хрысціянскім храме ў Каіры (даныя на раніцу 12 снежня). Сярод загінулых і параненых ёсць жанчыны і дзеці.

Выбух адбыўся ў нядзелю 11 снежня ў саборным комплексе ў Абасіі, дзе знаходзіцца адразу некалькі цэркваў, у тым ліку катэдральны сабор, дзе праводзіць службу копцкі Патрыярх.

Невядомы, паводле папярэдняй інфармацыі, кінуў выбуховае прыстасаванне ў адно з памяшканняў копцкага храма, калі там ішла служба. Паводле іншых даных, усталяванне магло знаходзіцца ў сумцы, і яго прывялі ў дзеянне дыстанцыйна.

Егіпецкія копты — самая значная хрысціянская абшчына на Блізкім Усходзе. Паводле розных даных, копты складаюць ад 6 да 10 працэнтаў 92-мільённага насельніцтва краіны. Толькі ў Каіры налічваецца 163 копцкія царквы.

Паводле pravmir.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.