Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Расія: медустановам давядзецца атрымліваць ліцэнзію на правядзенне абортаў
13.12.2016 09:12

Урад РФ уключыў перарыванне цяжарнасці ў шэраг паслуг, для правядзення якіх неабходна атрыманне дадатковай медыцынскай ліцэнзіі. Дадзеная пастанова выводзіць аборты з агульнай ліцэнзіі на медыцынскую дапамогу. У моц пастанова ўступіць у снежні 2017 года.

8 снежня на пасяджэнні экспертнай працоўнай групы пры ўрадзе была адхілена петыцыя аб вывадзе абортаў з сістэмы абавязковага медыцынскага страхавання. У прыватнасці, супраць выступіла Міністэрства аховы здароўя. Па словах намесніка міністра Дзмітрыя Касценнікава, гэтая мера можа прывесці да дыскрымінацыі жанчын, а таксама павялічыць колькасць крымінальных абортаў.

Па словах міністра аховы здароўя РФ Веранікі Скварцовай, захады ўжо сёння дазволілі скараціць колькасць абортаў без медыцынскіх прадпісанняў (па жаданні жанчыны) з 2011 года амаль у два разы. Скварцова падкрэсліла, што гэта было дасягнута таксама дзякуючы сумеснай працы з рэлігійнымі канфесіямі, а перадусім з Рускай Праваслаўнай Царквой.

Колькасць абортаў па жаданні жанчыны ў 2011 г. складала 735 тысяч, у 2015 г. — 447 тысяч.

Паводле blagovest-info.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.