Германія: усё больш мусульманскіх бежанцаў прымаюць хрысціянства |
13.12.2016 10:02 |
Афіцыйных даных пра колькасць мусульманскіх бежанцаў, якія прынялі хрост, няма, але гэтая тэндэнцыя ўзнікла ў 2013 годзе, калі нямецкая Евангельская Царква выпусціла брашуру, прысвечаную хросту бежанцаў. Некаторыя з бежанцаў пазнаёміліся з хрысціянствам ужо ў Германіі або па дарозе ў Еўропу, некаторыя імкнуліся кіравацца хрысціянскімі прынцыпамі ў сваіх родных краінах, як напрыклад, у Іране, дзе хрысціян абмяжоўваюць у правах і пераследуюць. Існуе меркаванне, што некаторыя бежанцы прымаюць хрысціянства, бо ўспрымаюць яго як «рэлігію свабоды», прыналежнасць да якой можа павялічыць шансы на атрыманне афіцыйнага статусу бежанца ў Германіі, дзе хрысціянства з’яўляецца афіцыйнай рэлігіяй. У мінулым годзе, калі Ангела Меркель адкрыла межы для тых, хто рызыкнуў жыццём, каб дабрацца да Еўропы, у Германію прыбыло амаль 900 бежанцаў, у асноўным з Сірыі, Ірака і Афганістана. Паводле blagovest-info.ru |