Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Удзельнік шоў «Голас» выканаў у паўфінале хрысціянскую песню праслаўлення
14.12.2016 08:08

Крысціян Куэвас у паўфінале амерыканскай версіі праекта «Голас» у эфіры NBC выканаў песню «Я жыву, каб пакланяцца Табе» хрысціянскага гурта «Ізраэль і новае пакаленне».

Падчас выбару песні малады спявак сказаў свайму кіраўніку на праекце спявачцы Алішы Кіз, што песня, якую ён хоча заспяваць, з’яўляецца любімай у яго дзяўчыны, з якой яны пазнаёміліся ў царкве. І хлопец не пасаромеўся паказаць праз выбар гэтай кампазіцыі сваю веру.



Выканаўца пачаў сваё выступленне з ігры на акустычнай гітары і ўхвалення Божага імені.

«Удалечыні ад шуму, побач з Табой,
Прэч ад усяго, каб пачуць Твой голас
І сустрэцца з Табой. Нішто іншае не мае сэнсу,
Маё адзінае жаданне – пакланяцца Табе сваім жыццём
», — спяваў ён.



Да акустычнага выступлення Куэваса далучыўся хор людзей, якія стаялі пад сцэнай, апранутых ва ўсё белае. Пасля заканчэння песні ў Куэваса па твары цяклі слёзы, бо ён быў расчулены.

Выкананне Куэвасам евангельскай песні ўжо дасягнула восьмага радку ў чарце лініі ITunes і ўваходзіць у ТОП-10 у цэлым. «Вы выкарысталі ваша выступленне, каб зрабіць Езуса вядомым! Не важна, выйгралі Вы ці прайгралі. Мае віншаванні, сэр», — пракаментаваў выступленне 20-гадовага юнака адзін з карыстальнікаў Youtube.

Паводле перакладу Дар’і Дацко, cnl.news
(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.