Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парэшткі святара, загінулага ў Перл-Харбары, былі ідэнтыфікаваны праз 75 гадоў
14.12.2016 07:46

З дапамогай аналізу ДНК вучоным удалося высветліць прыналежнасць парэштак многіх загінулых у выніку налёту на Перл-Харбар, якія да апошняга часу былі не ідэнтыфікаваны.

Пра гэта са спасылкай на Catholic News Agency паведамляе «Благавест-інфа».

У прыватнасці, былі ідэнтыфікаваны парэшткі капелана Ваенна-марскога флоту ЗША Алаізіуса Шміта, загінулага на борце лінкора «Аклахома». Пасля завяршэння генетычнай экспертызы парэшткі кс. Алаізіуса Шміта былі перанесены ў яго родны горад Дзюбук і пахаваны ў мясцовай капліцы, якую пабудавалі калісьці ў яго памяць.



Напад на амерыканскі флот, які базаваўся ў бухце Перл-Харбар, адбыўся 7 снежня 1941 года ў 7.48 па мясцовым часе, у хуткім часе пасля таго, як кс. Алаізіус скончыў служыць ранішнюю Імшу. У лінкор стукнулі адразу восем японскіх тарпедаў, крыху пазней трапіла і дзявятая. На працягу 70 секунд былі зафіксаваны пяць выбухаў унутры корпуса карабля, і за 10 хвілін лінкор перавярнуўся. Капелан Алаізіус Шміт дапамагаў матросам пакідаць падбіты карабель праз невялікі люк.

Шміт быў першым каталіцкім капеланам і першым святаром, які загінуў у гады Другой сусветнай вайны.

На сёння Перл-Харбар з’яўляецца буйнейшай ваенна-марской базай ЗША ў Ціхім акіяне і штаб-кватэрай ціхаамерыканскага флоту ЗША.

Паводле blagovest-info.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.