Сацыёлагі высветлілі, прадстаўнікі якой рэлігіі з’яўляюцца самымі адукаванымі |
15.12.2016 13:41 |
Яўрэі з’яўляюцца самымі адукаванымі ў параўнанні з прадстаўнікамі іншых рэлігій, таму што больш за ўсіх прысвячаюць часу на адукацыю — у сярэднім 13,4 гадоў у мужчын і жанчын. Гэта больш за два разы перавышае аналагічныя паказальнікі ў мусульман і індуістаў. Пра гэта паведамляюць вучоныя буйнейшых сацыялагічных службаў ЗША Pew Research Center (PRC). Услед за яўрэямі па працягласці навучання ідуць хрысціяне — 9,5 гадоў у мужчын і 9,1 гадоў у жанчын. Затым атэісты і агностыкі — 9,2 і 8,5 гадоў. Потым будысты — 8,5 і 7,4 гадоў. У мусульман мужчыны атрымліваюць адукацыю ў сярэднім 6,4 гадоў, а жанчыны 4,9 гады. У індуістаў — 6,9 і 4,2 адпаведна. «Гэтыя разрывы ва ўзроўні адукацыі часткова залежаць ад таго, як рэлігійныя групы засяроджаны па ўсім свеце. Напрыклад, пераважная большасць яўрэяў жывуць у ЗША і Ізраілі — эканамічна развітых краінах з высокім узроўнем адукацыі ў цэлым. А нізкі ўзровень сярод індуістаў абумоўлівае той факт, што 98 працэнтаў дарослых індуістаў жывуць у краінах, якія развіваюцца, — Індыі, Непале, Бангладэш», — тлумачаць вучоныя. Даследчыкі таксама ўбачылі разрыў ва ўзроўні адукаванасці паміж рэлігійнымі групамі, якія жывуць у адным рэгіёне. Так, хрысціяне краін Афрыкі больш адукаваныя за іх мусульманскіх суседзяў. Сацыёлагі звязваюць гэта з асаблівасцю місіянерскай дзейнасці сярод афрыканцаў, якая вялася ў часы каланіяльных імперый. Ва ўсіх групах, акрамя яўрэяў, вучоныя выявілі істотныя гендэрныя разрывы ў працягласці навучання. «Тым не менш, гэтыя разрывы з часам паступова зніжаюцца, бо рэлігійныя групы з самым нізкім узроўнем адукацыі — мусульмане і індуісты — здзейснілі самыя вялікія поспехі ў гэтай сферы ў апошнюю чвэрць стагоддзя», — гаворыцца ў справаздачы PRC. Паводле ria.ru |