Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкія каледжы ЗША прымаюць на навучанне бежанцаў без дакументаў
15.12.2016 14:30

Больш за сто кіраўнікоў каталіцкіх навучальных устаноў пацвердзілі сваю падтрымку студэнтаў без дакументаў у святле пытанняў пра будучую іміграцыйную палітыку ЗША.

У ліку тых, хто падпісаў заяву, апублікаваную Асацыяцыяй каталіцкіх каледжаў і ўніверсітэтаў, — дырэктар Каталіцкага ўніверсітэта Амерыкі, адзінага папскага каледжа ў ЗША, кіраўнікі Універсітэта Нотр-Дам і Джорджтаўнскага ўніверсітэта, а таксама дырэктар чыкагскага ўніверсітэта Дэ Пола, буйнейшага каталіцкага ўніверсітэта Амерыкі.

Студэнты гэтых навучальных устаноў падпадаюць пад дзеянне праграмы так званых адтэрмінаваных мераў у адносінах да прыбываючых у краіну дзяцей (англ. Deferred Action for Childhood Arrivals policy), разгорнутай адміністрацыяй прэзідэнта Барака Абамы.

Дадзеная праграма накіравана на тое, каб дазволіць некаторым дзецям нелегалаў (тым, якія нарадзіліся ў ЗША пры захаванні шэрагу ўмоў) застацца ў ЗША на тэрмін да двух гадоў без пагрозы дэпартацыі.

На сёння застаецца пад пытаннем, ці будзе гэтая палітыка працягвацца пасля ўступлення на пасаду новай адміністрацыі абранага прэзідэнта Дональда Трампа.

«Студэнты без дакументаў патрабуюць дапамогі ў барацьбе з юрыдычнай і фінансавай нявызначанасцю. Мы абавязваемся падтрымліваць гэтых студэнтаў праз наш спецыяльны кансультацыйны кампус пры ўдзеле юрыдычных вышэйшых навучальных устаноў і юрыдычных клінік», — лічаць кіраўнікі ВНУ.

У заяве ўзгадваецца шматвекавая прысутнасць каталіцкай вышэйшай школы ў амерыканскім жыцці і яе традыцыі навучання студэнтаў з розных слаёў, у тым ліку «імігрантаў і абяздоленых груп насельніцтва».

У 2000-х гадах каталіцкія каледжы і ўніверсітэты былі прызнаны аднымі з самых прэстыжных навучальных устаноў у ЗША, паводле штогадовага нацыянальнага рэйтынгу выдання U.S. News & World Report.

У агульнанацыянальны рэйтынг 50 самых папулярных каледжаў увайшлі тры каталіцкія навучальныя ўстановы: Нотр-Дамскі ўніверсітэт у Індзіяне (18-е месца), Джорджтаўнскі ўніверсітет у Вашынгтоне (25-е месца) і Бостанскі каледж (37-е месца).

Універсітэт Джорджтаўна, заснаваны ў 1789 годзе, з’яўляецца самай старэйшай каталіцкай установай у краіне.

Асацыяцыя каталіцкіх каледжаў і ўніверсітэтаў ЗША была заснавана ў 1899 годзе.

Універсітэты і каледжы, якія з’яўляюцца членамі асацыяцыі, аказваюць істотную фінансавую дапамогу сваім студэнтам у выглядзе грантаў.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.