Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў вярнуць у Расіі юліянскі каляндар
16.12.2016 08:30
Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў вярнуцца да юліянскага календара і святкаваць Божае Нараджэнне не 7 студзеня, а 25 снежня.

«Быў юліянскі каляндар, мы перайшлі да грыгарыянскага. Увесь свет Божае Нараджэнне (адзначае) 25 снежня, а ў нас у Расіі чалавек нарадзіўся 7 студзеня... Якая прапанова? Вярнуцца да юліянскага календара», — цытуе дэпутата газета «Известия».

На думку Жырыноўскага, таксама ў РФ неабходна вярнуць гімн «Божа, цара барані» і змяніць расійскі трыкалор на імперскі, чорна-жоўта-белы.

Расія перайшла з юліянскага на грыгарыянскі каляндар (па якім на той момант жылі большасць краін свету) у 1918 годзе. Руская Праваслаўная Царква не прыняла новаўвядзення, таму Божае Нараджэнне ў Расіі адзначаецца 7 студзеня, што адпавядае 25 снежня па юліянскім календары.

Паводле blagovest-info.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.