Каралеўская сям’я Іспаніі апублікавала традыцыйную паштоўку да Божага Нараджэння |
19.12.2016 09:13 |
На фотаздымку, зробленым у садах Сарсуэла, адлюстравана ўся каралеўская
сям’я: кароль Феліпэ VI, які трымае за руку старэйшую дачку, прынцэсу
Астурыйскую Леанор, каралева Летысія абдымае за талію інфанту Сафію.
Пад віншаваннем з Божым Нараджэннем і Новым годам на іспанскай і англійскай мовах на ўнутраным баку паштоўкі стаяць подпісы ўсіх чатырох членаў каралеўскай сям’і.
Летась на традыцыйнай віншавальнай паштоўцы былі змешчаны выявы толькі прынцэсы Леанор і яе малодшай сястры Сафіі.
«Кожны дзень у нас ёсць прычыны знайсці надзею і мір у нашых сэрцах. Мы спадзяёмся, што ласка Божага Нараджэння будзе заўсёды асвячаць наш шлях», — было сказана ў подпісе да паштоўкі напярэдадні Новага 2016 года.
Традыцыя паштовак да Божага Нараджэння ад манаршай сям’і ўзнікла некалькі гадоў таму, і згодна з ёй члены каралеўскай сям’і падпісваюць чатыры віншавальныя паштоўкі, якія з’яўляюцца ў інтэрнэце.
Паводле espanarusa.com (IL)
|