Дзеля ролі ў фільме пра езуітаў акцёр рыхтаваўся на ігнацыянскіх рэкалекцыях |
19.12.2016 10:01 |
Ігнацыянскія рэкалекцыі, у якіх узяў удзел амерыканскі акцёр Эндру Гарфілд у межах падрыхтоўкі да здымак фільму «Цішыня», напоўнілі яго «вялікім прагненнем пашыраць вучэнне Хрыста», якое акцёр «пачаў любіць па-сапраўднаму».
Эндру Гарфілд нарадзіўся і вырас у яўрэйскай сям’і, аднак атрымаў свецкае выхаванне. Ён вядомы гледачам па галоўнай ролі ў фільме «Новы чалавек-павук», а таксама «Кіруючыся сумленнем». Акцёр распавёў пра духоўны ўплыў падрыхтоўкі да ролі місіянера.
Як паведамлялася, рэжысёр Марцін Скарсэза зняў фільм пра езуітаў, якія вырушылі на місіі ў Японію. У ім ідзе гаворка пра тое, як у XVII ст. двое партугальскіх святароў-езуітаў вырушылі да Японіі, каб прапаведаваць там Евангелле. Па дарозе яны сустрэліся з жорсткім пераследам. Прэм’ера фільма «Цішыня» пройдзе ў сусветных кінатэатрах 23 снежня. |