Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Берліна: Чуваем у малітоўнай падтрымцы разам з сем'ямі пацярпелых
20.12.2016 17:36

Амаль 400 чалавек прыняло ўдзел у святой Імшы ў берлінскай катэдры св. Хэдвіка ў памяць пра загінулых і пацярпелых на адвэнтавым кірмашы, дзе вечарам 19 снежня адбыўся наезд грузавіка на людзей.

Арцыбіскуп Берліна заклікаў вернікаў да малітоўнай еднасці разам з сем'ямі пацярпелых. Сваю тэлеграму ў сувязі з падзеямі ў нямецкую сталіцу накіраваў і Папа Рымскі Францішак.

Што адбылося?

У панядзелак вечарам грузавік з польскімі нумарамі здзейсніў наезд на людзей адвэнтавага кірмашу побач з Мемарыяльнай царквой памяці кайзера Вільгельма. Паводле афіцыйных даных у выніку інцыдэнту прынамсі 12 чалавек загінула, яшчэ каля 50 атрымалі пашкоджанні. Дакладныя прычыны здарэння да гэтага часу застаюцца незразумелымі.



Тэлеграма папы Францішка

У  тэлеграфе на імя арцыбіскупа Берліна Хайнера Коха выказаўся з нагоды здарэння і Ватыкан.

Папа Францішак глыбока крануты навіной «пра жудасны ўчынак гвалту ў Берліне», гаворыцца ў падпісаным дзяржсакратаром Ватыкана П’етро Паралінам лісце.



«Святы Айцец выказвае спачуванні і смуткуе ў сувязі з гібеллю бязвінных, выказваючы спачуванні ўсім, каго закранула гэта трагедыя. У малітве ён давярае загінулых міласэрнасці Айца і моліцца аб хутчэйшым выздараўленні пацярпелых», — піша кардынал Паралін.

Папа Францішак лучыцца ў адзінстве з усімі людзьмі добрай волі, якія працавалі на месцы катастрофы, «каб забойчаму вар’яцтву тэрарызму не было месца ў нашым свеце». У гэтым сэнсе Святы Айцец моліцца міласэрнаму Богу і Айцу аб ласцы суцяшэння, апецы і благаслаўленні.

Сваю рэакцыю на тэракт у каментарыі нямецкай рэдакцыі Ватыканскага радыё выказаў і кардынал Герхард Мюлер, прэфект ватыканскай Кангрэгацыі Веравучэння.

Іерарх выказаў свае спачуванне ахвярам і іх сем’ям, заклікаючы іх да малітвы Богу аб прабачэнні і суцяшэнні. Пры гэтым кардынал выказаў меркаванне адносна спекуляцый, што «сімвалічная каштоўнасць» тэракту за некалькі дзён да Божага Нараджэння на ажыўленым адвэнтавым кірмашы была «магчыма нават разлічана».



У гэтым выпадку гэта стала «таксама атакай на нашу хрысціянскую культуру, на нашы традыцыі, а менавіта на сем’і, для якіх важна пачуццё прабывання разам на кірмашы, зладжаным да Божага Нараджэння»

Жалобная святая Імша ў Мемарыяльнай царкве

Вечарам у Мемарыяльнай царкве кайзера Вільгельма ў непасрэднай блізкасці ад месца здарэнне адбудзецца цэнтральная святая Імша ў інтэнцыі ахвяраў тэракту. У царкве, пачынаючы з перадабедзеннага часу, знаходзіцца кніга спачуванняў.

Акрамя таго паводле паведамлення аб’яднання Евангельскіх Цэркваў берлінскага раёна Шарлотэнбург-Вільмерсдорф з 9 гадзін раніцы ў царкве дзяжурыць святар.

Паводле katholisch.de
Пераклад з нямецкай мовы Ільі Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.