Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэзідэнт Пуцін у тэлефоннай размове з папам Францішкам абмеркаваў неабходнасць абароны хрысціян у зоне канфліктаў
21.12.2016 13:54

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы з папам Францішкам абмеркаваў пытанні «абароны хрысціян у зоне канфліктаў», а таксама падкрэсліў «значэнне канструктыўнага міжрэлігійнага дыялогу для абароны этычных прынцыпаў» у міжнародных адносінах.

Размова адбылася 17 снежня, як паведамляе афіцыйны сайт кіраўніка Расіі.
 
Пуцін павіншаваў Святога Айца з 80-годдзем, падкрэсліўшы яго «асабісты ўклад ва ўмацаванні адносін паміж Расіяй і Ватыканам, якія апошнім часам выйшлі на якасна новы ўзровень».
 
У размове былі закрануты і справы расійска-ватыканскага супрацоўніцтва ў культурнай і гуманітарнай сферах.

Раней Прэзідэнт Расіі выслаў Папу Рымскаму тэлеграму з віншаваннямі на дзень нараджэння. Уладзімір Пуцін двойчы сустракаўся з папам Францішкам у Ватыкане — у лістападзе 2013 і ў чэрвені 2015 гг.
 
Паводле deon.pl (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.