Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навукоўцы: практыкуючыя хрысціяне менш схільныя да стрэсу на святы Божага Нараджэння чым атэісты
23.12.2016 12:23

У перыяд Божага Нараджэння ў веруючых еўрапейцах назіраецца большая задаволенасць жыццём і «эмацыйны дабрабыт», чым у іншы час года. У той жа час гэты перыяд прыносіць ім менш стрэсу ў параўнанні з няверуючымі.

Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя з навуковым часопісе «Прыкладныя даследаванні якасці жыцця». У сваім даследаванні вучоныя спрабавалі высветліць, як святы Божага Нараджэння уплываюць на узровень стрэсу ў жыхароў адзінаццаці краін Эўропы.

Большасць нерэлігійных еўрапейцаў у гэты перыяд перажывае стрэс і якасць іх жыцця змяншаецца «з-за недахопу часу, сацыяльных абавязкаў і, магчыма, фінансавых праблем», а таксама ў выніку матэрыялістычнай спажывецкай культуры, якая акружае свята Божага Нараджэння ў цяперашні час.



Выключэннем з’яўляюцца практыкуючыя хрысціане. У гэтай групы насельніцтва узровень стрэсу змяншаецца ў перыяд Божага Нараджэння і узровень якасці жыцця павялічваецца.

Навуковае даследаванне, праведзенае ва ўніверсітэце Гёцінгена ў Германіі, заснавана на інтэрв’ю больш чым 500 рэспандэнтаў. Пры гэтым статыстыка не прыводзіць выбарку па нацыянальнасці апытаных.

Васіль Манкевіч, паводле samfak.umu.se

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.