Сірыйскі іерарх: пякельны грукат баёў заглушае анёльскае «Gloria» |
26.12.2016 17:24 |
«У гэтае свята Божага Нараджэння Сірыя моцна нагадвае стаенку... Езус не застаецца сам-насам у сваёй бядзе», — піша мараніцкі арцыбіскуп сталіцы Сірыі Самір Насар у пастырскім пасланні на Божае Нараджэнне. Сірыйскі іерарх звяртае ўвагу на тое, як сітуацыя яго айчыны нагадвае ўмовы, у якіх Божы Сын прыйшоў на свет: беднасць, сцюжа, самотнасць. Арцыбіскуп указаў на цяжкасці мясцовых дзяцей, якія нарадзіліся сярод падаючых бомбаў, а таксама іх маці, якія стараюцца арганізаваць быт сваім сем’ям, пазбаўленым бацькаў, якія загінулі на вайне. «Пякельны грукат баёў заглушае анёльскае “Gloria”», — з болем адзначае арцыбіскуп Насар і адначасова дадае, што «ў гэтае Божае Нараджэнне Езус усміхаецца голаму, пакінутаму сірыйскаму дзіцяці, запрашаючы яго ў сваю стаенку». У пасланні сірыйскі іерарх выказвае пажаданне, каб тры Каралі прынеслі яго краіне тры вельмі неабходныя дары: «мір, прабачэнне і спачуванне». Паводле КАІ, (VGr) |