Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Некалькі дзясяткаў актывістаў вырушылі маршам спакою з Берліна да турэцка-сірыйскага памежжа
27.12.2016 18:28

Такім чынам удзельнікі акцыі хочуць прыцягнуць увагу да вайны ў Сірыі, якая доўжыцца там апошнія пяць гадоў. У сваё падарожжа актывісты вырушылі з ваколіц былога аэрапорта Тэмпельхоф у Берліне, які да нядаўняга часу выкарыстоўвася як свабодная пляцоўка ў горадзе і быў абаронены ад забудовы.

Аднак апошнім часам частка былога аэрапорта выкарыстоўваецца як лагер для бежанцаў.

Арганізатары маршу спакою мяркуюць, што яго ўдзельнікі будуць пераадольваць штодзённа каля 20 км дарогі. Калі заяўлены тэмп будзе вытрыманы, то група дасягне памежжа Турцыі і Сірыі праз тры з паловай месяцы. Пакуль што група накіроўваецца ў бок Чэхіі, а затым маршрут пройдзе праз Аўстрыю, Славенію, Харватыю, Сербію, Македонію, Грэцыю і Турцыю.
 
Акрамя запланавага фінішу ля турэцка-сірыйскага памежжа яго арганізатары не выключаюць працяг маршу. Паводле іх слоў, пры спрыяльных умовах актывісты хочуць дайсці да Алепа. Горад, які лічыцца адным з найбольш старажытных жылых паселішчаў на свеце, знаходзіцца ў 40 км ад мяжы з Турцыяй.

З 2011 года ў самім Алепа і прыгарадзе загінула каля 21,5 тысячы мірнага насельніцтва. Тысячы людзей пакінула горад у статусе бежанцаў.

Паводле deon.pl (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.