Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рымскі Цэнтр салідарнасці адкрыў «Дом Сары» для жанчын-ахвяраў насілля
29.12.2016 06:37

У італьянскай сталіцы адкрыты новы Цэнтр для жанчын-ахвяраў насілля «Дом Сары». Структура атрымала назву ў гонар Сары Дзі П’етрантоніа, 22-гадовай дзяўчыны, жорстка забітай у Рыме вясною гэтага года. У адкрыцці цэнтра прымаў удзел Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П'етро Паралін.


Забойства безабаронных жанчын падобна да «збіцця немаўлят», кожныя тры дні з’яўляецца чарговая ахвяра, і забойства Сары Дзі П’етрантоніа «з’яўляецца часткаю ланцужка, якому, здаецца, няма канца». На гэта ўказаў кардынал Паралін, звяртаючыся да бацькоў дзяўчыны, забітай сваім былым жаніхом на адной з вуліц Рыма.

«Адкрываючы гэты новы аб’ект, мы даём сведчанне канкрэтнай дапамогі жанчынам, якія знаходзяцца ў складаных сітуацыях. Гэты дом бачыцца знакам надзеі», — дадаў ватыканскі іерарх.

Падчас Юбілейнага Года папа Францішак заклікаў ствараць свайго роду «помнікі міласэрнасці» ў кожнай дыяцэзіі, каб дапамагчы патрабуючым, старым, пакінутым дзецям.

Новыя памяшканні ў будынку цэнтра салідарнасці, які спецыялізуецца на рэабілітацыі нарказалежных, стануць для ахвяраў гвалту прыстанкам ад сямейных трагедый, якія нярэдка заканчваюцца смяротным зыходам.

У «Доме Сары» змогуць пражываць да 20-ці жанчын з дзецьмі. Ідэя ўзнікла спантанна. У Італіі дзейнічаюць каля 500 дамоў такога тыпу, у той час як іх павінна быць не менш 5700. Гэта падкрэсліў дырэктар Цэнтра салідарнасці.

Мэр Рыма Вірджынія Раджы ў сваю чаргу падкрэсліла: «Інстытуты, асацыяцыі, грамадзянскія ўлады і ўсё грамадства павінны быць у стане даць адказ ахвярам такога насілля. Трэба паказаць, што мы ёсць і гатовы дапамагчы ўсім гэтым жанчынам, якія працягваюць пакутаваць у маўчанні».

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.