Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
РПЦ зацвердзіла малітву аб прабачэнні граху аборту
29.12.2016 08:52

Святы Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы 27 снежня прыняў рашэнне зацвердзіць і выдаць тэкст малітвы аб прабачэнні забойства ненароджаных дзяцей. Пра гэта паведамляе Сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Маскоўскага патрыярхату.

Як паведаміў кіраўднік аддзела Уладзімір Легойда, тэкст малітвы накіраваны ў выдавецтва Маскоўскай патрыярхіі для ўключэння ў малітвасловы.

У верасні патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі падпісаў зварот, у якім заклікаў забараніць аборты на тэрыторыі Расіі, што выклікала вострую грамадскую дыскусію. Пазней патрыярх Кірыл заявіў, што забарона абортаў на сёння ў Расіі немагчымая, але пры гэтым РПЦ лічыць мэтазгодным вывад абортаў з сістэмы абавязковага медыцынскага страхавання.

«Настаў час, калі мы павінны вярнуцца да таго разумення, што аборт — гэта, па-першае, грэх, а па-другое, зневажанне жанчыны... Няма ніводнай жанчыны, якая б зрабіла аборт па нейкіх абставінах і якая не перажывала б гэта як адзін з самых цяжкіх момантаў у сваім жыцці. Я ведаю гэта, таму што мне даводзілася прымаць споведзі», — адзначыў патрыярх Кірыл у інтэрв’ю РИА Новости.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.