Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гэтыя сёстры ўзяліся за інструменты, каб евангелізаваць... праз тэлебачанне (+відэа)
30.12.2016 08:05

У Калумбіі працуе незвычайная супольнасць сясцёр «The Eucharistic Communicators of the Heavenly Father». Гэта хіба ці не самыя радасныя сёстры! Яны рэалізоўваюць сваю харызму апостальства праз СМІ.

Супольнасць, у якую сёння ўваходзіць 65 манахінь, была заснавана ў 2004 годзе з аб’яднання двух пустэльніцкіх манаскіх законаў. Сёстры працуюць у архідыяцэзіі Калі, у паўднёва-заходняй Калумбіі.

Сястра Марыя Вікторыя ад Езуса ў інтэрв’ю CNN адзначае: «Нашай місіяй —наколькі гэта магчыма — з’яўляецца евангелізацыя праз СМІ. Імкнёмся перадаць любоў Бога Айца».

Папулярнасць законніц расце з кожным днём. Апошні іспанамоўны альбом законніц мае назву «Yo le Canto». Шэраг відэакліпаў сёстры выклалі ў сеціве.


Сястра Марыя з Назарэта, якая з’яўляецца заснавальніцай супольнасці, паведаміла, што натхненнем для яе былі словы папы Паўла VI, які шкадаваў, што тэлебачанне не выкарыстоўваецца для евангелізацыі. Заахвочаныя прыкладам св. Яна Паўла ІІ, сёстры вырашылі ўзяць справу ў свае рукі і вырушыць у свет СМІ з Евангеллем.

Тры гады таму яны выдалі свой першы дыск. У мінулым годзе распачалі стварэнне ўласных відэакліпаў, а сёння гурт з’яўляецца ў эфірах ва ўсіх магчымых грамадскіх СМІ, на радыё і тэлебачанні.

Першапачаткова сёстры хацелі рэалізоўваць сябе музычна ў супольнасці. Гэта павінен быў быць гурт, звязаны з душпастырствам, якім кіруюць сёстры. Аднак неўзабаве высветлілася, што ёсць у супольнасці і свае таленты.



«З’явілася спантанная сіла і мы зразумелі, якія вялікія таленты ёсць і ў нашай супольнасці», — так пра пачатак справы расказвае с. Марыя Вікторыя.

«Найперш мы даём сведчанне жыцця, каб пазней маглі сведчыць таксама іншымі сродкамі», — кажа сястра Марыя з Назарэта.
Артыстычны стыль, тэксты і прадукт на выхадзе з’яўляюцца працай саміх сясцёр. «Мы вучымся, развіваемся, хочам станавіцца больш прафесійнымі, каб тое, што даём людзям, было высокага ўзроўню і мела вартасць», — дадае сястра Марыя.

Паводле deon.pl (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.