Археолагі з Ізраіля выявілі новыя скруткі Мёртвага мора на тэрыторыі пячоры чарапоў, якая знаходзіцца недалёка ад узбярэжжа. Знаходка ўяўляе сабой набор фрагментаў скруткаў, сімвалы на якіх напісаны на невядомай мове.
Скруткі Мёртвага мора выклікаюць хваляванні ў спецыялістаў. Магчыма, што яны напісаны на іўрыце або арамейскай мове, але спецыялісты не выключаюць варыянт, што ўсё гэта напісана на невядомай да гэтага часу навуцы мове.
Першыя скруткі Мёртвага мора — самыя старажытныя на сёння біблійныя рукапісы ў свеце — былі выяўлены ў 1947 годзе. Сухі клімат гэтага рэгіёна спрыяў іх захаванню. Цікава, што іх у свой час знайшлі зусім выпадкова. Пастух бедуінаў паведаміў пра тое, што, кінуўшы камень углыбіню пячоры недалёка ад Кумрана (мясцовасць на сухім плато ў паўтары кіламетры ад Мёртвага мора), пачуў незвычайны трэск. Высветлілася, што камень трапіў у збан, унутры якога і знаходзіліся скруткі Мёртвага мора.
З 1947 па 1956 год у Юдэйскай пустыні было знойдзена 870 скруткаў, частка з якіх сёння з’яўляецца аналагам вядомых у свеце дзесяці запаведзяў. Акрамя таго, частка знойдзеных скруткаў захавала свой першапачатковы памер, а некаторыя скруткі былі знойдзены ў выглядзе фрагментаў або былі цалкам знішчаны часам.
Археолагі выявілі каштоўныя для навукі скруткі ў незвычайным выглядзе: усе яны ляжалі ў пячоры ў адной кучы, верагодна, у выніку дзеянняў марадзёраў. Навуковая экспедыцыя рыхтавалася яшчэ вясной, і вынікі вельмі зацікавілі мясцовыя ўлады. Акрамя скруткаў былі выяўлены старажытныя пацеркі, грабяні, тканіны і посуд.
Новая знаходка ізраільскіх археолагаў будзе дасканала вывучана і прааналізавана, і, магчыма, вучоныя здолеюць распазнаць па тэксту, на якой мове напісаны артэфакты. Спецыялісты адзначаюць, што для гэтага будуць выкарыстаны знойдзеныя раней расшыфраваныя скруткі.
Паводле catholicnews.org.ua (IL)
|