Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Другая пасля рымскай калекцыя каталіцкіх рэліквій знаходзіцца ў невялікай капліцы ў ЗША
31.12.2016 07:02

Кавалачак Цярновай кароны, зуб святога Антонія Падуанскага, і больш за 5.000 сапраўдных рэліквій з усяго свету знаходзіцца ў маленькай капліцы святога Антонія ў амерыканскім горадзе Пітсбург у штаце Пенсільванія.

Як мінімум з другога стагоддзя нашай эры хрысціяне шанавалі рэліквіі — мошчы святых ці прадметы, якія былі звязаны з іх жыццём. Касцёл вучыць, што такім рэчам нельга пакланяцца, яны не маюць ніякай самастойнай сілы, аднак да іх трэба ставіцца з павагай. Хоць ніякімі «магічнымі» здольнасцямі рэліквіі не валодаюць, аднак сам Бог праз іх ці ў іх прысутнасці можа рабіць свае цуды.

Вялікая ўвага да рэліквій у Касцёле часта прыводзіла да таго, што яны рабіліся ахвярамі сапраўднага пераследу з боку лева-атэістычных палітычных сіл.

Капліцу пабудаваў народжаны ў Бельгіі шляхціч, доктар, а пазней і святар Годфры Молэнжэ, які пакінуў Еўропу, каб стаць місіянерам у Амерыцы ў ХІХ стагоддзі.

Палітычныя і сацыяльныя буры, праз якія тады праходзіў свет, прымушалі многіх людзей пакідаць самае дарагое і бегчы, шукаючы новую радзіму.

«Часта ягоныя сябры пісалі і прасілі святара зберагчы іх рэліквіі, пакуль сітуацыя не стабілізуецца», — распавядае Кэрал Брюкнер, старшыня рады парафіі Святога Антонія.

Праз свае кантакты святар браў на захаванне рэліквіі, а часам і ратаваў іх ад рук злачынцаў і блюзнераў. Адначасова ён працягваў лячыць людзей — лічыцца, што больш за 325.000 пацыентаў прыйшло да яго ў капліцу.

Аляксандр Гелагаеў паводле saintanthonyschapel.org

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.