Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча Тэзэ ў 2017 годзе пройдзе ў Базэлі
31.12.2016 13:05

Еўрапейская сустрэча моладзі, якую праводзіць экуменічная супольнасць Тэзэ, у 2017 годзе пройдзе ў Базэлі (Швейцарыя). Пра гэта 30 снежня падчас сустрэчы Тэзэ ў Рызе паведаміў брат Алоіс.

Настаяцель экуменічнай супольнасці адзначыў, што пасля Іспаніі (Валенсіі) і Латвіі (Рыга) браты Тэзэ вырашылі вярнуцца ў цэнтр Еўропы.

Брат Алоіс нагадаў, што 10 гадоў таму моладзь з Еўропы ўжо гасціла ў Швейцарыі. Тады сустрэча праходзіла ў Жэневе. Удзельнікаў наступнай сустрэчы Тэзэ ў Швейцарыі будуць прымаць жыхары горада, які ляжыць на французска-нямецкім памежжы.



Як зазначыў дапаможны біскуп дыяцэзіі Лазаны, Жэневы і Фрайбурга Ален дэ Рэмі, гэтая падзея змабілізуе ўсе хрысціянскія супольнасці Швейцарыі.

Базэль лічыцца адным з важных цэнтраў Рэфармацыі, 500-годдзе якой будзе святкавацца ў 2017 годзе. Брат Алоіс нагадаў, што заснавальнік супольнасці Тэзэ быў ураджэнцам Швейцарыі і братоў супольнасці шмат чаго яднае з гэтай краінай.

Радасць ад выбару Базэля месцам правядзення наступнай сутрэчы Тэзэ выразіў і каталіцкі біскуп са Швейцарыі Фелікс Гмюр, а таксама кіраўнікі іншых хрысціянскіх супольнасцяў гэтай краіны.

Ілья Лапато паводле KAI

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.