Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
5 студзеня ў сусветны кінапракат выходзіць фільм «Юзаф і Марыя» (+трэйлер)
02.01.2017 10:56
5 студзеня ў сусветных кінатэатрах выйдзе ў пракат канадскі фільм «Юзаф і Марыя» з Кевінам Сорба, вядомым шырокай публіцы па серыяле «Геркулес», у галоўнай ролі Юзафа.
Пра што фільм?
«Юзаф і Марыя» — біблійная драма, заснаваная на жыццёвым шляху Ільі, пабожнага равіна, які пасля смерці свайго сябра клапоціцца пра яго сям’ю. Аднойчы падчас бойні гінуць дзеці, якіх абяцаў аберагаць равін. З таго моманту прага помсты за іх смерць пачынае ператварацца ў яго жыццёвую місію.
Знаходжанне з Марыяй, Юзафам і маладым Езусам уплывае на тое, што Ілья пачынае разважаць на матывамі сваёй прагі адпомсціць і яе сэнсам. Калі прыходзіць доўгачаканы момант помсты, равін стаіць перад выбарам паміж помстай за смерць блізкіх праз забойства і дараваннем жыцця — міласэрным прабачэннем.
«Юзаф і Марыя» — гэта гісторыя натхнення і надзеі, а таксама міласэрнасці як супрацьлегласці помсты. Фільм паказвае прыгажосць паўсядзённага жыцця і ўзаемнай блізкасці членаў Святой Сям’і. Дзеянне фільму адбываецца ў часы дзяцінства Езуса, перш чым ён паказаў сябе як Сын Божы і канчаткова змяніў лёс чалавецтва.