«Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасць за тэракт у Стамбуле |
03.01.2017 09:23 |
Тэрарыстычная групіроўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за навагодні тэракт у Стамбуле. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters. «У працяг благаслаўлёных аперацый, якія “Ісламская дзяржава” праводзіць супраць абаронцы крыжа, Турцыі, гераічны салдат халіфата ўдарыў па адным з самых вядомых начных клубаў, дзе хрысціяне адзначаюць сваё свята», — гаворыцца ў заяве ІГІЛ. У нападзенні падазраецца і аб’яўлены ў пошук выхадзец з Сярэдняй Азіі — як мяркуецца, грамадзянін Узбекістана або Кіргізіі. Інфармацыю пра грамадзянства магчымага тэрарыста далі прыхільнікі «Ісламскай дзяржавы», затрыманыя ў ходзе рэйдаў у гарадах Турцыі з 28 па 31 снежня. У Стамбуле ў навагоднюю ноч тэрарыст расстраляў людзей, якія знаходзіліся ў клубе Reina на беразе Басфора ў еўрапейскай частцы горада. У выніку тэракту загінулі 39 чалавек, 24 з іх — з іншых краін. Паводле blagovest-info.ru |