Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Украіна: дзяленне аплаткай з дэпутатамі прайшло ў Камянец-Падольскім
04.01.2017 14:21

Ва ўкраінскім Камянцы-Падольскім у перыяд Божага Нараджэння існуе традыцыя дзялення аплаткай з дэпутатамі. Прадстаўнікі ўлады прымаюць удзел у святой Імшы, а таксама сустракаюцца з вернікамі і віншуюць іх са святамі.

28 снежня 2016 года ў катэдральным касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла біскуп Леон Дубраўскі разам з канцлерам курыі на святой Імшы маліліся аб Божым благаслаўленні для ўкраінскай улады і за мір у краіне.

У Імшы прымаў удзел і мясцовы дэпутат Міхайло Сімашкевіч, а таксама шэраг народных выбраннікаў з гарадскога савета, некаторыя з якіх з’яўляюцца актыўнымі парафіянамі мясцовага касцёла.

У гаміліі біскуп указаў на ролю малітвы і сакрамэнтаў у жыцці кожнага чалавека. Перафразаваўшы Карла Маркса, ён сказаў, што малітва і Касцёл падобныя да опіуму, але які не адурманьвае, а палягчае душэўны боль. І калі на сэрцы цяжка, варта прыйсці да Бога, у касцёл, каб Бог аблегчыў пакуты.

Пасля літургіі ў курыі адбылася святочная вячэра і дзяленне аплаткай.

Паводле прызнанняў дэпутатаў, біскупу Дубраўскаму, як нікому іншаму, вось ужо на працягу 10 гадоў удаецца збіраць разам прадстаўнікоў рознамандатных палітычных партый у такой сардэчнай і цёплай атмасферы.
Цэлы вечар усе прысутныя спявалі калядкі ды славілі народжанага Хрыста, які прыйшоў у свет, каб падарыць сапраўдны мір і любоў у адносінах з Богам і паміж людзьмі.

Паводле CREDO (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.