Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Кардынал Цімаці Долан прыме ўдзел у інаўгурацыі Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа |
| 05.01.2017 09:41 |
|
Пра гэта паведамляе газета Washington Post. Як сцвердзіў амерыканскі каталіцкі іерарх, ён будзе маліцца, каб «усемагутны Бог натхняў і вёў новага прэзідэнта і працягваў благаслаўляць вялікі амерыканскі народ». Сярод рэлігійных лідараў, якія прымуць удзел у цырымоніі інаўгурацыі, будуць пастар Франклін Грэм, рабін Марвін Хір, пастары Уэйн Джэксан і Сэмюэль Радрыгес, а таксама тэле-прапаведнік Паўла Уайт. Інаўгурацыя новага прэзідэнта ЗША адбудзецца 20 студзеня. Паводле sib-catholic.ru |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Арцыбіскуп Нью-Ёрка кардынал Цімаці Долан будзе адным з шасці рэлігійных дзеячаў, якія прамовяць малітвы і чытанні са Святога Пісання падчас урачыстай цырымоніі інаўгурацыі новага Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
для друку