Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Неверагодная працэсія ў Філіпінах — некалькі мільёнаў хрысціян
05.01.2017 15:29

Філіпіны — вельмі незвычайная краіна. Яго жыхары вядомыя «экспрэсіўнасцю» і «масавасцю» выражэння сваёй рэлігійнасці. У Маніле гэтымі днямі праходзяць урачыстасці, у якіх можа браць удзел некалькі мільёнаў хрысціян.

Працэсія «Чорнага Хрыста»

Фігура Езуса ў натуральную велічыню, якую нясуць у працэсіі, уяўляе сабой драўляную постаць чорнага Хрыста, выразаную з дрэва ў Мексіцы і прывезеную на Філіпіны у пачатку XVII стагоддзя іспанскімі місіянерамі.

Падчас падарожжа на борце карабля здарыўся пажар, які прывёў да таго, што фігура стала абсмаленай — з таго часу прадстаўленая ў дрэве постаць атрымала назву Чорнага Хрыста. Хрысціяне на Філіпінах вераць, што калі ім удасца дакрануцца да фігуры, то яны атрымаюць аздараўленне і ачысцяцца.



Многія вернікі выраць, што пра выключныя ўласцівасці фігуры сведчыць той факт, што яна ўцалела не толькі ў пажары, але таксама падчас шэрагу землятрусаў і інтэнсіўных бамбардзіровак падчас Другой сусветнай вайны.
 
Імша ў стане гатоўнасці

У кульмінацыйны дзень святкавання толькі ў працэсіі можа адначасова прымаць удзел 1,5 млн вернікаў.

Падчас урачыстасці ва ўсёй сталіцы Філіпін у баявую гатоўнасць прыводзяць паліцыю і хуткую дапамогу. Для абароны вернікаў прызначаюцца некалькі тысяч паліцэйскіх.

Фігура Чорнага Хрыста ўдзельнічае таксама штогод у працэсіі ў Вялікую пятніцу перад святамі Вялікадня. Аднак гэта не адзіная такая падзея на Філіпінах.

На пачатку 2016 года падчас правядзення на Філіпінах 51 Міжнароднага Эўхарыстычнага Кангрэсу ў мясцовасці Цэбу адбылася працэсія, у якой бралі ўдзел больш за 2 мільёны вернікаў.

Паводле deon.pl (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.