Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Івана-Франкоўску пабудуюць першую ва Украіне царкоўную клініку
11.01.2017 11:22

Ужо два гады, як у Івана-Франкоўску дзейнічае Лячэбна-дыягнастычны цэнтр святога Лукі Івана-Франкоўскага архіепархіяльнага ўпраўлення Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

На працягу гэтага часу было аказана больш за 4 250 ільготных і бясплатных медыцынскіх паслуг для сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва, сіротаў, бежанцаў, перасяленцаў і ваеннаслужачых. Пра гэта са спасылкай на сайт УГКЦ паведамляе «Рэлігія ва Украіне».

Па ініцыятыве эканамічнага аддзела епархіі ў пачатку ліпеня 2016 года было распачата будаўніцтва клінікі Святога Лукі, якая аб’яднае корпус духоўнай семінарыі і памяшкання лячэбнага корпуса архіепархіі.

Праект развіцця Лячэбна-дыягнастычнага цэнтра святога Лукі, які плануецца рэалізаваць, мае наступныя мэты: дасяжнасць для ўсіх (праз дасяжную цану на паслугі і наяўнасць ільгот) і павышэнне жыццёвага ўзроўню людзей.

Плануецца, што новая клініка будзе займаць сем паверхаў. Сачыце за ходам будаўніцтва першай ва Украіне Царкоўнай клінікі на сайце Івана-Франкоўскай архіепархіі УГПЦ.

Паводле sib-catholic.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.