Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
IT-эксперты выдзелілі 75 самых папулярных «хрысціянскіх пароляў»
16.01.2017 08:43

Спецыялісты папярэджваюць, што выкарыстанне відавочных слоў і словазлучэнняў хрысціянскага зместу зніжаюць узровень бяспекі акаўнтаў у інтэрнэце.

Як паведамляе Christianitytoday.com, паролі, які ўтрымліваюць у сваёй назве Божае імя (Езус, Езус Хрыстус) у тым ліку ў спалучэннях з іншымі звязанымі словамі, а таксама абазначэннямі выбраных вершаў са Святога Пісання, адносяцца да групы ненадзейных — яны прадказальныя.

Напрыклад, пароль «john316», нягледзячы на сцісласць, фармальна адпавядае патрабаванням бяспекі, бо спалучае ў сабе літары і лічбы, выглядаючы знешне як надзейны пароль.

Насамрэч ён з’яўляецца дастаткова прадказальным, бо абазначае адзін з самых папулярных вершаў у Бібліі — 16 верш 3-й главы Евангелля ад Яна: «Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае».

Пароль «Jesus» на працягу некалькіх гадоў, пачынаючы з 2012 года, уваходзіць у топ-25 пароляў, якія найгорш падыходзяць для абароны акаўнта.
Ніжэй прыводзіцца спіс «хрысціянскіх пароляў», які быў сфарміраваны пасля самай масавай уцечкі пароляў у 2009 годзе, калі было апублікавана больш за 32 мільёна пароляў карыстальнікаў рэсурса RockYou.

Для таго, паб павысіць узровень надзейнасці пароля, у якім карыстальнік хоча выкарыстаць слова і лічбы, звязаныя з хрысціянствам або Бібліяй, неабходна дапаўняць гэтыя спалучэнні яшчэ якімі-небудзь літарамі, лічбамі або сімваламі.

Але, як  адзначаюць эксперты, адносныя гарантыі абароны даных могуць забяспечыць толькі спецыялізаваныя сэрвісы — менеджары пароляў.

Топ-10 найбольш слабых «хрысціянскіх пароляў»:

  1. Jesus (Езус) — 21 638
  2. Heaven (нябёсы) — 7 222
  3. Faith (вера) — 5 230
  4. Blessed (благаслаўлёны) — 3 903
  5. Christ (Хрыстос) — 3 824
  6. Ilovegod (я люблю Бога) — 2 396
  7. Jesuschrist (Езус Хрыстус) — 1 802
  8. Ilovejesus (я люблю Езуса) — 1 773
  9. Godisgood (Бог добры) — 1 683
  10. God (Бог) — 1 297

Топ-15 пароляў, заснаваных на біблейскіх цытатах:

  • john316
  • phil413
  • jer2911
  • john11
  • proverbs31
  • acts238
  • romans828
  • jeremiah2911
  • genesis11,
  • john1010
  • proverbs356
  • prov356
  • gal220
  • 1tim412
  • romans122

Паводле sib-catholic.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.