Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэлігійным меншасцям у арміі ЗША дазволяць насіць цюрбаны, хіджабы і бараду
17.01.2017 08:14

Армія ЗША ў імкненні забяспечыць магчымасць ваеннай службы ўсім рэлігійным меншасцям у краіне без выключэння апублікавана новыя стандарты ўстаўнога знешняга выгляду.

Новы ўстаў дазваляе ваенным насіць бараду, цюрбан і хіджаб. Паводле слоў сакратара арміі ЗША Эрыка Фэннінга, новая дырэктыва павінна спрыяць прывабліванню на армейскую службу сікхаў і мусульман.

«Армія перагледзела сваю палітыку з мэтай гарантаваць магчымасць служыць любому кваліфікаванаму салдату, незалежна ад яго веравызнання», — адзначае прадстаўнік Узброеных сіл ЗША.

Новыя правілы дазваляюць насіць бараду, аднак яна не павінна перавышаць пяці сантыметраў у даўжыню, інакш бараду неабходна зварочваць або падвязваць. Таксама салдатам дазволілі насіць «дастар» (цюрбан), які з’яўляецца абавязковым галаўным уборам сікхаў, таму правілы заслужылі высокую ацэнку ад Кааліцыі сікхаў ЗША.



Яшчэ вясной 2016 года кіраўніцтва Узброенымі сіламі ЗША адзначала, што дазвол на нашэнне барады па медыцынскім рэкамендацыям і забарона на яе нашэнне па рэлігійным традыцыям — неспалучальныя, паколькі падобныя забароны дыскрымінуюць сікхаў, якім вера забараняе стрыгчы валасы і галіць твар.

Аднак камандаванне можа адмовіць салдатам ў іх просьбе, калі будзе вырашана, што «заяўка ваеннаслужачага не заснавана на глыбокай веры і павазе да яе патрабаванняў».

Паводле слоў Эрыка Фэннінга, сёння армія вывучае пытанне вырабу абарончых масак, якія могуць выкарыстоўвацца барадатымі салдатамі ў небяспечных умовах. Пакуль жа такія маскі не распрацаваны і не паступілі  ў войскі, салдаты, якія карыстаюцца паслабленнямі на нашэнне барады і цюрбанаў не могуць «удзельнічаць у занятках з выкарыстаннем процівагазаў і іншых абарончых сродкаў, неабходных пры кантактах з баявымі таксічнымі рэчывамі і асяроддзямі», нагадвае новая дырэктыва.



Таксама адзначаецца, што ўстаўныя хіджабы і галаўныя хусткі жанчын-ваеннаслужачых павінны быць «някідкіх колераў, якія блізкія да колеру ўстаўнога абмурдзіравання». Да дырэктывы далучаны таксама схемы ўстаўных спосабаў нашэння хіджаба, а таксама ўстаўныя фасоны бародаў і цюрбанаў.

Паводле sib-catholic.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.