Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Завяршаецца дыяцэзіяльны этап беатыфікацыйнага працэсу с. Люцыі
17.01.2017 10:27

13 лютага завершыцца дыяцэзіяльны этап беатыфікацыйнага працэсу с. Люцыі Дос Сантас, якая разам са сваімі стрыечнымі братам і сястрою была сведкай аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

Працэс завершыцца ў 12-ю гадавіну смерці партугальскай кармэліткі, якая адышла ў вечнасць ва ўзросце 97 гадоў. Пра завяршэнне беатыфікацыйнага працэсу адначасова паведамілі ў Фаціме і Каібры — месцы, дзе жыла с. Люцыя.



Францішак і Гіацынта — двое іншых дзяцей, якім аб’явілася Божая Маці ў Фаціме, памерлі яшчэ ў дзяцінстве. Яны былі прызнаныя Касцёлам благаслаўлёнымі 13 мая 2000 года.

Гісторыя аб'яўленняў

Праз іх Яна абвясціла пасланне свету, заклікаючы да навяртання, пакаяння, малітвы (асабліва штодзённай малітвы на ружанцы), да прысвячэння сябе Яе Беззаганнаму Сэрцу. Тое, што бачылі тры пастушкі, аказалася ключом да разумення важных падзей ХХ стагоддзя. Сёння, ведаючы гісторыю замаху на папу Яна Паўла ІІ і падзення камунізму, мы можам лепш зразумець Яе пасланне.


Трох пастушкоў, якім аб’явілася Багародзіца, звалі Люцыя, Жасінта і Францішак. Аб’яўленняў было шэсць, яны працягваліся з мая па кастрычнік 1917 года — кожны 13 дзень месяца. Толькі ў жніўні 1917 года Маці Божая аб’явілася ў 19 дзень месяца, паколькі пастушкоў арыштавалі і яны не маглі прыйсці 13 жніўня

Жасінта і Францішак былі роднымі братам і сястрой, а Люцыя была іх стрыечнай сястрой. «Жыццё гэтых дзяцей — таямніца…» — сказала аднойчы маці Францішка і Жасінты, а потым дадала: «Калі яны адны, то размаўляюць няспынна, як вадаспад, так, што нельга зразумець ніводнага слова, нават калі чалавек напружыць слых. А як толькі хтосьці ўвойдзе, яны апускаюць галовы і больш не скажуць ні слова. Я не магу зразумець гэтую таямніцу».

Сёлета прыпадае 100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў. З гэтай нагоды ў Фаціму прыбудзе і папа Францішак.

Паводле credo-ua.org (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.