Італія: месцам правядзення экуменічнага тыдня стала Лампедуза — выспа сучасных бежанцаў |
20.01.2017 10:52 |
Экуменічную сустрэчу падрыхтавалі супольна каталіцкая парафія з сіцылійскага горада Агрыджэнта — сталіцы дыяцэзіі, да якой належыць Лампедуза, і арганізацыя дапамогі мігрантам Mediterranean Hope, створаная Федэрацыяй Евангельскіх Цэркваў Італіі. На думку прадстаўнікоў гэтай інстытуцыі, тэма сёлетняга экуменічнага тыдня «Паяднанне — любоў Хрыста ахапіла нас» (пар. 2 Кар 5, 14–20) загучыць яшчэ мацней у месцы, дзе адбываецца вялікая трагедыя нашых часоў. Паводле ekai.pl |