Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іспанскі святар Фернанда Акарыс абраны новым старшынёй Opus Dei
25.01.2017 08:13

Папа Рымскі зацвердзіў 23 студзеня абранне новага прэлата каталіцкай арганізацыі Opus Dei. Ім стаў 72-гадовы іспанскі святар Фернанда Акарыс Бранья. Такім чынам мансеньёр Акарыс стаў трэцім пераемнікам заснавальніка Opus Dei св. Хасэмарыа Эскрыва дэ Балагера (1902-1975).

Фернанда Акарыс нарадзіўся 27 кастрычніка 1944 года ў Парыжы — яго бацькі вымушаныя былі ратавацца ўцёкамі ад грамадзянскай вайны. Фернанда быў малодшым з васьмі дзяцей.

У 1966 годзе ён скончыў факультэт універсітэта Барселоны. У 1960-я, вывучаючы тэалогію ў Рыме, бліжэй пазнаёміўся з Хасэмарыа Эскрыва. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1971 годзе, першыя гады святарства нёс сваю паслугу сярод студэнцкай моладзі.

Працаваў кансультантам шэрагу дыкастэрый Рымскай курыі, а ў 1989 годзе прызначаны членам Папскай багаслоўскай акадэміі. У 80-я гады стаў адным з заснавальнікаў папскага ўніверсітэта Святога Крыжа. У 1994 годзе быў прызначаны генеральным вікарыем Opus Dei, а ў 2014 — дапаможным вікарыем гэтай прэлатуры. Пасля смерці прэлата Opus Dei біскупа Хаўера Эчэваррыі ў снежні 2016 года стаў часовым кіраўніком арганізацыі.

23 студзеня ў Рыме прайшоў кангрэс Opus Dei, падчас якога і адбыліся выбары новага кіраўніка супольнасці.

Паводле Благовест-инфо, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.