Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ідзі і глядзі: як бы выглядалі святыя Касцёла на сучасных партрэтах?
25.01.2017 08:47

Як выглядалі святыя Каталіцкага Касцёла пры жыцці, якую мелі знешнасць? Якога колеру былі іх вочы і рысы твару?

Святая сям'я

Мастацкі праект «The Saints Project — A Modern Portrayal of Catholic Saints» амерыканскай фотамастачкі Крысцен Браўн дапаможа знайсці адказ. Пры дапамозе мастацтва фатаграфіі Крысцен стварае сучасныя партрэты святых Каталіцкага Касцёла.



Аўтар праекта спадзяецца наблізіць да веруючых постаці святых і дапамагчы «ўсталяваць кантакт з імі».

Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езус

Святы Айцец Піо

Крысцен таксама спадзяецца, што гэты праект дапаможа «задумацца кожнаму з нас над уласным пакліканнем».


Святая Вераніка

Жанна Д'Арк

У фотапраекце святыя паказаныя разам са сваімі атрыбутамі, а фатограф спрабуе перадаць характар святых.

Святая Марыя Магдалена

Як адзначае аўтар праекта, святыя былі найперш звычайнымі людзьмі з плоці ды крыві, але адкрыліся на Божую ласку і з яе дапамогай здзейснілі найважнейшы выбар у жыцці — абралі Бога.

Паводле CREDO (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.