Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Польшчы зладзілі акцыю «купі тэрмас для беспрытульнага»
27.01.2017 11:51

Жыхары Вроцлава і Варшавы захапляюць сваёй вынаходлівасцю і добрымі сэрцамі. На гэты раз яны дапамагаюць тым, хто найбольш церпіць ад марозаў — беспрытульным.

Глыток цёплай кавы ці гарбаты можа ўратаваць жыццё — купі тэрмас для бяздомнага.

Такая ідэя прыйшла біснесмену з Вроцлава, і ён запрашае ўсіх да ўдзелу ў акцыі «Тэрмас для Брата — падары цяпло», сутнасць якой у тым, каб купляць тэрмасы і забяспечваць імі беспрытульных асобаў. Гэта недарагі жэст, але ён можа ўберагчы кагосьці ад смерці на марозе.

Такую акцыю можна зладзіць у кожным горадзе і ў кожнай краіне. Да таго ж арганізатары заахвочваюць запрашаць да ўдзелу ў акцыі сваіх супрацоўнікаў, дырэктара, сям’ю, сяброў.

Акрамя гэтага ў канцы студзеня ў Варшаве з’явяцца тры мабільныя лазні для беспрытульных. Гэта супольны праект горада і каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Caritas» Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі.

Паводле deon.pl
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.