Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Японія прапануе ўнесці ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА месцы пераследу хрысціян
28.01.2017 10:03

1 лютага японскі ўрад прапануе камітэту Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА дадаць у спіс некаторыя месцы ў прэфектурах (адміністрацыйных адзінках краіны — рэд.) Нагасакі і Кумамата, звязанымі з пераследам хрысціян, якое назіралася ў Японіі з XVII да XIX стагоддзя.

Пра гэта са спасылкай на ekai.pl паведамляе «Католицкий оглядач».

У спіс увайшла настарэйшая базыліка краіны ў мястэчку Ора і вёска Сакітсу, у якім жылі «таемныя хрысціяне».

Хрысціянства пачало пашырацца ў Японіі ў другой палове XVI стагоддзя, калі ў 1549 г. у краіну прыбыў місіянер езуіт св. Францішак Ксаверый. Менш чым праз 50 гадоў хрысціянамі былі ўжо больш за 300 тысяч японцаў. Пераслед хрысціян пачаўся ў 1597 годзе з укрыжавання 26 мясцовых і замежных хрысціян. З таго часу і да другой паловы XIX стагоддзя колькасць мучанікаў, якія загінулі за сваю веру, склала больш за 20 тысяч.
Паводле catholicnews.org.ua (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.