Зорка клуба «Рэал Мадрыд» — праціўнік абортаў |
03.02.2017 09:22 |
Калумбійскі паўабаронца футбольнага клуба «Рэал Мадрыд» Хамес Радрыгес назваў сябе праціўнікам абортаў. Футбаліст, які і раней не ўтойваў свае пралайфаўскія погляды, вызнаў у інтэрв’ю калумбійскаму журналісту, што мае антыабортныя перакананні. «Я прыхільнік жыцця для ўсіх істотаў. Не падтрымліваю абортаў, незалежна ад таго, па якіх прычынах яго маглі зрабіць», — сказаў Радрыгес. Гэтая заява дадала спартсмену як фанатаў, так і праціўнікаў. На профілі футбаліста ў адной з сацыяльных сетак апошнімі днямі разгарэлася дыскусія адносна пытання абортаў і публічнай заявы спартсмена. 25-гадовы Радрыгес быў зоркаю апошняга футбольнага матчу свету ў Бразіліі. Гэты калумбійскі гулец у пяці матчах сваёй зборнай забіў шэсць галоў, дзякуючы чаму быў абвешчаны каралём бамбардзіраў турніра, які праходзіў у 2014 годзе. У тым жа годзе ён атрымаў узнагароду FIFA імя Фэрэнца Пушкаша за самы прыгожы гол у свеце. У Еўропу калумбійскі гулец трапіў з аргентынскага клуба Banfield. Ён гуляў у FC Porto і Monaco, перш чым у ліпені 2014 года падпісаў кантракт з клубам «Рэал Мадрыд».
Ужо больш за шэсць гадоў Хамес Радрыгес жанаты на калумбійскай валейбалістцы Даніэле Аспіна. У Хамеса з Даніэлай трохгадовая дачка Саламея. Паводле credo-ua.org |