Расія: у следчым ізалятары «Кресты» з’явяцца святыні для супрацоўнікаў і зняволеных |
03.02.2017 10:04 |
У новым следчым ізалятары «Кресты-2» у Корпіне з’явяцца тры праваслаўныя святыні. Паводле праекта, у кожным корпусе ізалятара будзе знаходзіцца капліца. Таксама прадугледжана асобна ўзведзеная святыня на тэрыторыі ўстановы для асуджаных і супрацоўнікаў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Санкт-Пецярбугскай мітраполіі. «Арганізацыя паўнавартаснай духоўнай апекі праваслаўных зняволеных у новым СІЗА “Кресты-2”, будаўніцтва і абсталяванне трох турэмных святыняў — першарадная задача епархіальнага “турэмнага” аддзела», — адзначае старшыня епархіальнага аддзела па турэмным служэнні протаіерэй Алег Скамарох. Будаўніцтва следчага ізалятара «Кресты-2» пачалося ў 2007 годзе. Яго плануецца адкрыць у бліжэйшы час. «Кресты-2» лічацца самай вялікай у Еўропе турэмнай установай. Паводле ria.ru |