Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
СМІ: у Брытаніі медыкаў просяць не называць цяжарных будучымі мамамі
03.02.2017 13:35

Брытанскіх медыкаў папрасілі не называць цяжарных жанчын будучымі мамамі, бо гэта можа пакрыўдзіць трансгендераў, а замест гэтага выкарыстоўваць тэрмін «цяжарныя людзі».

Пра гэта паведамляе Daily Mail.

У «Кіраўніцтве па эфектыўнай камунікацыі», выдадзеным брытанскай медыцынскай асацыяцыяй, гаворыцца, што «пераважная частка людзей, якія змаглі зацяжарыць або нарадзіць дзіця, ідэнтыфікуюць сябе як жанчыны». Аднак, паводле меркавання кіраўнікоў брытанскага медыцынскага згуртавання, ёсць трансгендэры, якія таксама могуць зацяжарыць.

Ініцыятыва выклікала неадназначную рэакцыю: адны цалкам яе падтрымалі, іншыя назвалі «антынавуковай». На думку крытыкаў, дадзеная прапанова «абразлівая і небяспечная», бо кожны ўрач ведае, што нараджаць могуць толькі жанчыны.

Дэпутат-кансерватар Філіп Дэвіс назваў ініцыятыву «цалкам недарэчнай» і дадаў: «Калі нельга называць цяжарную жанчыну будучай мамай, то куды коціцца свет?»

Як адзначыў былы біскуп Рочэстэра Майкл Назір-Алі, «такое правіла будзе прыводзіць у замяшальніцтва людзей», бо пад пытанне ставіцца «жыццёва важная роля маці ў выхаванні дзяцей».

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.