Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы Філіпінаў занепакоены сітуацыяй з забойствамі людзей за гандаль наркотыкамі
06.02.2017 12:57

Каталіцкі Касцёл Філіпінаў назваў кампанію ў барацьбе з наркотыкамі, якую распачаў прэзідэнт Радрыга Дутэрта, тэрорам супраць бедных.

Касцёл асабліва занепакоены абыякавасцю ўладаў у адносінах да забітых. У межах антынаркатычнай кампаніі на Філіпінах забіта ўжо некалькі тысяч чалавек.

Праваабаронцы і родныя загінулых сцвярджаюць, што ахвярамі паліцыі часта станавіліся безабаронныя людзі. Сам Дутэртэ ў снежні 2016 года прызнаўся, што асабіста забіў трох наркагандляроў, як паведаміла ВВС.
 
Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Філіпін была зачытана падчас нядзельнай св. Імшы ва ўсіх парафіях краіны.

На мінулым тыдні, як было сказана, прэзідэнт часова прыпыніў антынаркатычную кампанію з-за тагокарупцыі ў шэрагах паліцыі. «Вы, паліцэйскія, самыя карумпаваныя. Вы карумпаваныя да самай асновы. Гэта ваша сістэма», — заявіў прэзідэнт.
 
Паводле слоў Дутэртэ, каля 40 працэнтаў паліцэйскіх уцягнуты ў незаконную дзейнасць. Ён таксама прыгразіў карумпаваным чыноўнікам, што будзе выкідваць іх з салона верталёта, як ён, калі верыць яго уласным словам, ужо рабіў у мінулым.
Прэзідэнт абяцаў узнавіць антынаркатычную кампанію пасля «ачышчэння» паліцыі, прычым барацьба з наркотыкамі будзе працягвацца амаль да 2022 года, калі скончацца прэзідэнцкія паўнамоцтвы Дутэртэ.

Узначаліўшы краіну, ён паабяцаў выкараніць наркабізнес і карупцыю ў краіне, прынёсшы ў ахвяру — у выпадку неабходнасці — мільёны філіпінцаў.

Паводле sib-catholic.ru (IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.