Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Галандскі дызайнер спраектаваў габіт для сучасных дамініканцаў (+фота)
06.02.2017 16:03

Галандскі дызайнер Барэ Акерсдзійк прадставіў сучасны манаскі строй для дамініканцаў, перапректаваўшы яго і падкрэсліўшы значэнне і ролю, якую айцы дамініканцы з моманту заснавання ордэна выконваюць ў Касцёле.

Галандцы — адно з найбольш секулярызаваных супольнасцяў у свеце, як піша deon.pl. З гэтай прычыны галандскія дамініканцы з нагоды 800-годдзя свайго закона правялі шэраг сустрэч са студэнтамі, пісьменнікамі і мастакамі. Адным з іх быў і дызайнер Барэ Акерсдзійк (марка адзення Byborre).

Браты дамініканцы прапанавалі яму паразважаць над пытаннем: «Калі б св. Дамінік пасылаў сваіх братоў і сясцёр у сённяшні свет, як бы выглядалі іх манаскія строі?»



Калі дамініканцы пачыналі сваю місію, як паведамляе deon.pl, яны хацелі як найменш звяртаць да сябе ўвагу. Улічваючы гэта, дызайнер спраектаваў новы строй для манахаў такім чынам, каб ён як найменш выдзяляўся на фоне сучаснай моды, дапасоўваючы стыль адзення ў розных краінах свету і аналізуючы гісторыю ордэна.

Дызайнер адзначыў, што новую версію манаскага строю хацеў спраектаваць такім чынам, каб ён аднолькава падыходзіў як для маладых, так і для манахаў ва ўзросце.
Таксама звярталася ўвага на яго простасць, зручнасць і шматфункцыянальнасць.

Ці заменіць новы праект сучасны варыянт габіта?

Новы габіт, хоць і зручны і ў нейкай ступені блізкі да дамініканскіх традыцый, ніколі не заменіць былы строй манахаў. Такую думку агучыў галоўны рэдактар партала dominikanie.pl айцец Пётр Гайслер OP.



«Каб штосьці змянілася ў дамініканскай традыцыі, гэта павінна прайсці праз наш стутут. Але гэта настолькі складана, што гэтага не адбудзецца, — адзначае журналіст. — Лічу, што інфармацыю пра новы габіт варта ўспрымаць проста як цікавы факт — у кантэксце святкавання 800-годдзя нашага закона».



Барэ Акерсдзійк не першы «модны рэфарматар», які спрабуе паказаць іншае бачанне манаскага строю. Падобную інтэрпрытацыю габіта можна прыгадаць у фільме Люка Бессона «Пяты элемент» 1997 года, дзе кс. Віта Карнэліус шмат разоў з’яўляецца ў кадры ў футурустычнай версіі габіта, а таксама арната.



Паводле deon.pl (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.