Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дачка хрысціянскай спявачкі Эмі Грант ахвяравала нырку для сяброўкі
07.02.2017 09:40

Амерыканская спявачка Эмі Грант, якую называюць «каралевай сучаснай хрысціянскай музыкі» аб’явіла аб тым, што яе дачка Глорыя Мілс Чэмпен паспяхова ўзнаўляецца пасля таго, як ахвяравала нырку сваёй лепшай сяброўцы.

Глорыя — другое дзіця Эмі Грант і Гэры Чэмпена.


Гэры зрабіў публікацыю ў Фэйсбуку напярэдадні аперацыі з просьбай маліцца за дачку. Чэмпен адзначыў, што яго дачка і яе сяброўка Кэтрын Дадлі ведаюць адна адну ўсё жыццё. Ён патлумачыў, што ў Дадлі ўзнікла праблема, і яго дачка ідэальна падышла ў якасці донара.



«Я так ганаруся ёй, мне не хапае слоў, — працягнуў ён. — Калі ласка, памаліцеся за іх абедзвюх і верце, як і я, што яны знаходзяцца ў Яго руках».



Пазней стала вядома, што аперацыя прайшла паспяхова і абедзве дзяўчыны ўзнаўляюцца. «Міллі ўжо знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні і выглядае добра. Ёй будзе балюча яшчэ некаторы час, але ўзнаўленне ідзе поўным ходам. Кэтрын таксама знаходзіцца ў працэсе ўзнаўлення. Дзякуй усім за вашы малітвы і дабрыню. Бог добры!», — напісаў Гэры Чэмпен.

Паводле cnl.news (IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.