Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Тэзэ пройдуць Дні хрысціянска-мусульманскага сяброўства
08.02.2017 09:53

З 5 па 8 мая ў французскай экуменічнай супольнасці Тэзэ пройдуць Дні сяброўства паміж хрысціянамі і мусульманамі. Група ісламска-мусульманскага сяброўства і члены экуменічнай супольнасці, якія сталі ініцыятарамі мерапрыемства, запрашаюць у Тэзэ моладзь ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

Тэма дзён сяброўства —  «Абуджэнне прысутнасці Бога ў нас».

Акрамя звычайнай дзейнасці экуменічнага цэнтра, праграмай прадугледана правядзенне семінараў, прысвечаных пытанням узаемаразумення паміж хрысціянамі і мусульманамі. Мусульмане будуць мець асобнае памяшканне для малітвы, якое будзе пастаянна адкрыта падчас мерапрыемства. Хрысціяне будуць збірацца на малітву ў святыні Прымірэння.

Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць таксама тэму «Свабода выражэння думкі, прынцып свецкасці, павага да святога: якой павінна быць раўнавага ў суіснаванні паміж рознымі рэлігіямі, а таксама атэістамі, у межах адзінага грамадства». Сярод удзельнікаў міжрэлігійнай сустрэчы будуць і прадстаўнікі асацыяцыі «Раскажы мне пра іслам», якая імкнецца паказаць іслам як рэлігію, што паважае каштоўнасці свету і братэрства.

Мяркуецца, што з дакладам выступіць манахіня, якая клапоціцца пра людзей з хваробай Паркінсона. Яна распавядзе пра тое, як успрымаць хваробу ў свеце духоўнасці св. Францішка Асізскага.

Змешаная сужэнства падзеліцца ўласным вопытам суіснаванння паміж хрысціянамі і мусульманамі. Браты супольнасці Тэзэ падзеляцца развагамі пра міласэрнасць і распавядуць пра ўзаемадзеянне паміж навукай і верай.

Паводле sib-catholic.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.