Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кінатэатры рыхтуюцца да прэм’еры фільма па кнізе Лі Стробела «Хрыстус пад следствам»
09.02.2017 08:15
7 красавіка на экраны амерыканскіх кінатэатраў выйдзе мастацкі фільм
«Хрыстус пад следствам», зняты па аднайменнай кнізе Лі Стробела,
вядомага амерыканскага журналіста і хрысціянскага пісьменніка.
Пра гэта са спасылкай на Religion News Service паведамляе rublev.com. Стужка была знята на Pure Flix Entertainment — незалежнай студыі, якія выпускае фільмы і тэлепраграмы хрысціянскага зместу.
Фільм зняты на аснове рэальных падзей.
Пра што фільм?
У пачатку 1980-х гадоў Лі Стробел, рэдактар аддзела крымінальнай хронікі ў газеце Chicago Tribune, які спецыялізаваўся на журналісцкіх расследаваннях і меў шэраг узнагародаў і прэмій у гэтай сферы, паставіў перад сабой задачу развеяць гістарычнае паданне пра Хрыста і хрысціянства, выкарыстоўваючы той жа метад, якім ён карыстаўся пры напісанні сваіх матэрыялаў.
Ён вырашыў скрупулёзна даследаваць усе сведчанні пра ўзнікненне хрысціянства — у надзеі на тое, што сабраная і прааналізаваная інфармацыя дапаможа яго жонцы, якая нядаўна знайшла сябе ў веры і прыняла хрышчэнне ў адной з баптысцкіх абшчын Чыкага, пазбавіцца ад «памылковых перакананняў».
Сваё даследаванне ён пабудаваў у форме збору доказаў, якія затым маглі б быць выкарыстаны ў выдуманым судзе, пры разглядзе «справы Хрыста» з удзелам прысяжных і суддзі.
Для дасягнення пастаўленай задачы аўтар выкарыстаў своеасаблівы падыход: сведчанні «адвакатаў» — невядомых прадстаўнікоў гістарычнай навукі і тэалогіі, найбольш аўтарытэтных у тым ці іншым пытанні. Для таго, каб напісаць інфармацыю пра старажытныя дакументы, якія захаваліся і дайшлі да гэтага часу і якія ўтрымліваюць гісторыю Хрыста, Стробел выкарыстаў «паказанні» вядучага спецыяліста ў гэтай галіне — Бруса Мэцгера, амерыканскага бібліста і тэкстолага, аднаго з буйнейшых экспертаў у тэкстах Бібліі.
Фільм на аснове кнігі
Кніга пабудавана ў выглядзе шматлікіх дыялогаў, дыскусій з вядомымі гісторыкамі, археолагамі і філосафамі.
У межах расследвання Лі Стробел прызначыў тры асноўныя накірункі, кожны з якіх быў прысвечаны тром найбольш спрэчным, з пункту гледжання нерэлігійнай аўдыторыі, пастулатам хрысціянства. У тым жа выглядзе былі прадстаўлены факты, разгледжаныя ім у кнізе.
У першай частцы ён вывучае пісьмовыя крыніцы, якія сведчаць пра Хрыста. Другая частка прысвечана непасрэдна асобе Хрыста і падзеям Яго зямнога жыцця, а аснову трэцяй часткі складае разгляд і аналіз цэнтральнай падзеі ўсёй хрысціянскай веры — Божага ўваскрасення.
Калі журналіст пачынаў працу, ён прытрымліваўся радыкальных атэістычных поглядаў.
Аднак па меры знаёмства аўтара з гісторыяй хрысціянства і шматлікімі гістарычнымі дакументамі і сведчаннямі яго стаўленне да веры змянілася. Урэшце рэшт Лі Стробел у 1982 годзе навярнуўся і стаў парафіянінам, а затым і пастырам у баптысцкай царкве. Да 2000 года ён служыў пастарам у царкве Уілаў-Крык побач з Чыкага. Затым ён сканцэнтраваўся на выпуску уласнай тэлепраграмы і напісанні кніг, якія ён выстрайваў па той жа схеме, што і «Хрыстус пад следствам».
Сёння Лі Стробел з’яўляецца пастарам-прапаведнікам у Тэхасе, а таксама выкладае ў Баптысцкім універсітэце Х’юстана. За свае кнігі Лі Стробел атрымаў некалькі прэмій.