У Санкт-Пецярбургу запусцяць мабільную праграму для рэалізацыі дабрачынных ініцыятываў |
09.02.2017 09:38 |
«Хачу дапамагчы» — бясплатная мабільная праграма для смартфонаў, пакліканая далучыць як мага больш людзей да дабрачынных праектаў горада. На гэтай інтэрнэт-пляцоўцы дабрачынныя некамерцыйныя арганізацыі змогуць змяшчаць актуальную інфармацыю пра свае праекты, навіны і актуальныя патрэбы сваіх падапечных. Карыстальнікі праграмы, па задуме стваральнікаў, за некалькі клікаў змогуць атрымаць не толькі ўсю інфармацыю, але і аказаць фінансавую і матэрыяльную дапамогу або стаць валанцёрам. Праграма распрацавана кампаніяй SimbirSoft і дабрачынным фондам «Яркая Жизнь» на сродкі Прэзідэнцкага гранта. У працы і абнаўленні інфармацыі ў праграме «Хачу дапамагчы» прымуць удзел усе знакавыя некамерцыйныя дабрачынныя арганізацыі Санкт-Пецярбурга. Праграма будзе дасяжная з 1 сакавіка ў App Store i Google Play. Паводле gaudete.ru |