Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Японіі беатыфікавалі самурая-католіка, які адрокся ад дабротаў дзеля Хрыста
09.02.2017 17:39

Прэфект Кангрэгацыі кананізацыі святых кардынал Анджэла Амата ўзначаліў 7 лютага ў горадзе Осака цырымонію беатыфікацыі японскага самурая Такаямы Укона — у хрышчэнні Юста, — які быў праслаўлены як «мучанік без крыві».

«Ён быў сапраўдным воінам Хрыстовым, — сказаў у сваёй гаміліі кардынал. — Вернасць Пану Богу была насколькі глыбока ўкаранёная ў яго сэрца, што яна дала яму суцяшэнне ў ганеннях, выгнанні і забыцці».

Самурай Такаяма Укон навярнуўся ў хрысціянства пад уплывам пропаведзі езуітаў, якія прыбылі ў Японію ў сярэдзіне XVI стагоддзя. Ён прыняў хрост ва ўзросце 12 гадоў. Калі ўлады Японіі сталі пераследаваць хрысціян, Такаяма пазбавіўся ўсёй сваёй уласнасці і тытулаў. Хоць ён не быў пакараны смерцю, але быў вымушаны адправіцца ў выгнанне на Філіпіны, дзе неўзабаве памёр.

На сёння Каталіцкі Касцёл кананізаваў 395 мучанікаў, якія цярпелі за веру ў Японіі. 26 з іх былі забіты ў Нагасакі ў 1597 годзе і праслаўлены ў 1862. Другія 205 мучанікаў пакутвалі ў XVII ст. і былі кананізаваны ў 1867 г., а яшчэ 188 — забітыя у той жа час, праслаўлены ў 2008 г.

Паводле слоў біскупа горада Ніігата Ісао Кікуці, праслаўленне Юста Укона акрамя іншага звяртае ўвагу на дэталі, якія адрозніваюцца ад тых, што прадставіў Марцін Скарсэзэ ў сваім апошнім фільме «Маўчанне», які таксама распавядае пра каталіцкіх мучанікаў Японіі.

Калі ў новым блокбастары акцэнт ставіцца на «болі адрачэння ад веры», за якім з’яўляецца Божая Міласэрнасць, то жыццё Укона распавядае пра тое, што чалавек можа адрачыся ад усяго дзеля веры ў Хрыста.

Сёння са 128 мільёнаў жыхароў Японіі каля 500 тысяч з’яўляюцца католікамі.

Паводле blagovest-info.ru (IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.