Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Масква: у праваслаўных капліцах на чыгуначных вакзалах пройдзе малітва за мір
10.02.2017 09:27

Малітва за мір і загінулых ад тэрарыстычных актаў пройдзе 18 лютага ў капліцах на чыгуначных вакзалах Масквы. Пра гэта паведаміў РИА Новости кіраўнік праваслаўнага грамадскага руху «Христианское доброделание» Сяргей Фёдараў.

«Гэта будзе своеасаблівы крыжовы шлях, які аб’яднае вакзалы гоарада ў малітве за мір, каб засцерагчы транспарт ад небяспекі тэрактаў і ўзгадаць у малітве супрацоўнікаў групы “Альфа”, якія аддалі сваё жыццё дзеля міру», — адзначыў Фёдараў, а таксама дадаў, што гэтыя малебны праводзяцца ў Маскве трэці год запар.

Першае набажэнства пройдзе ў капліцы Казанскай іконы Божай Маці на Казанскім вакзале, затым на Яраслаўскім, Ленінградскім, Рыжскім, Савелаўскім, Беларускім, Кіеўскім, Павялецкім і Курскім вакзалах.

***
«Альфа» — спецпадраздзяленне ФСБ Расіі для правядзення контртэрарыстычных аперацый.

Паводле ria.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.