Копты згадваюць хрысціян-мучанікаў, забітых ісламістамі ў 2015 годзе |
15.02.2017 12:41 |
У 2015 годзе тэрарысты з «Ісламскай дзяржавы Сірыі і Леванта» забілі 21 хрысціяніна, якія належалі да егіпецкай Копцкай Царквы і адмовіліся адракацца ад сваёй веры. Злачынства адбылася ў Лівіі, якая мяжуе з Егіптам і дзе працавалі хрысціяне. 15 лютага 2015 года ісламісты апублікавалі пяціхвіліннае відэа, у якім паказалі катаванне палонных хрысціян «людзям Крыжа, прыхільнікам варожай Егіпецкай Царквы».
«Кроў нашых хрысціянскіх братоў — самае гучнае сведчанне, католікі яны, прываслаўныя, копты ці лютэране», — сказаў пасля гэтых падзей ПапаФранцішак. |